Сілвінью
Сі́лвіу Ме́ндыс Ка́мпус Жу́ніяр[3] (парт.: Sylvio Mendes Campos Júnior; нар. 12 красавіка 1974, Сан-Паўлу), больш вядомы як Сілві́нью[4] (Sylvinho) — бразільскі прафесійны футбаліст (левы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Албаніі. Гульнявая кар’ераПачаў сваю прафесійную кар’еру ў 1994 годзе ў бразільскім клубе «Карынтыянс», у складзе якога стаў двойчы чэмпіёнам краіны. У 1999 годзе ён перайшоў у англійскі «Арсенал», за які выступаў 2 гады; першы сезон адыграў у асноўным складзе, у другім жа саступіў месца ў асноўным складзе Эшлі Коўлу, пасля чаго ў 2001 годзе перайшоў у «Сельту» з Віга. Адыграўшы ў «Сельце» 3 гады, у 2004 годзе ён перайшоў у «Барселону». Выступаючы за «Барсу», ён выйграў два чэмпіянаты Іспаніі, Суперкубак Іспаніі і дзве Лігі чэмпіёнаў. 24 жніўня 2009 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Манчэстэр Сіці», падпісаўшы з «гараджанамі» аднагадовы кантракт[5]. У зборнай Бразіліі Сілвінью дэбютаваў у 1997 годзе ў гульні з расійскай зборнай. За нацыянальную каманду Сілвінью правёў 6 матчаў. Сілвінью мае іспанскі пашпарт, атрыманы ў 2004 годзе пасля трох гадоў пражывання ў гэтай краіне. 9 ліпеня 2011 года Сілвінью завяршыў футбольную кар’еру[6]. За ўсю кар’еру правёў 380 матчаў, забіў 25 мячоў. Трэнерская кар’ераЗ 2011 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў бразільскіх клубах, італьянскім «Інтэрнацыянале», нацыянальнай зборнай Бразіліі. У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам французскага «Ліёна»[7], быў звольнены з каманды ў кастрычніку таго ж года з-за незадавальняючых вынікаў. У маі 2021 года ўзначаліў «Карынтыянс», быў звольнены ў лютым 2022 года. У студзені 2023 года стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Албаніі. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia