Сільвястрас Жукаўскас
Сільве́стр Канстанці́навіч Жуко́ўскі (руск.: Сильвестр Константинович Жуковский), або Сільвястрас Жукаўскас (літ.: Silvestras Žukauskas; 31 снежня 1860 (12 студзеня 1861), фальварак Давайнішкі каля Пакроя — 26 лістапада 1937, Каўнас) — расійскі і літоўскі генерал. Стваральнік незалежнага літоўскага войска. БіяграфіяСкончыўшы гімназію ў Мар’ямпалі, працягнуў навучанне ў ваеннай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, пасля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэнні, камандаваў ротам, батальёнам. У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і перайшоў у лютэранства. Браў удзел у Руска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Ціраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка. У Першую сусветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж года атрымаў званне генерал-маёра. 18 мая 1917 атрымаў у падначаленне ўсю 1-ю пяхотную дывізію. Вайна за незалежнасць ЛітвыПасля атрымання Літвой незалежнасці ў 1918 годзе Жукоўскі заняўся стварэннем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 мая 1919 быў старшынёй Генеральнага штаба[2], адначасна з 7 мая быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Літоўскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна планаваў Куркляйска-Панявежыскую аперацыю, у часе якой былі вызвалены Вількамір і Панявеж. 26 мая — 6 чэрвеня 1919 літоўскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызвалены Біржы, Радзівілішкі і Уцяна. Сільвестр Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 года і падчас вайны з Польшчай. 29 мая 1921 падаў у адстаўку. 5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым літоўскай арміі, пасля чаго канчаткова сышоў у адстаўку. Памёр у 1937 і пахаваны на лютэранскіх могілках Коўны. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia