Сіманас Даўкантас
Сі́манас Да́ўкантас (літ.: Simonas Daukantas, польск.: Szymon Dowkont, 17 (28) кастрычніка 1793 года, Кальвяй, цяпер Скуодаскага раёна — 24 лістапада (6 снежня) 1864, Папіле, цяпер Акмянскага раёна) — літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння; аўтар першых прац па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове. Біяграфічныя звесткіСкончыў Віленскі ўніверсітэт (1822). Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50). У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамайтаў», 1829; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамайціі», кн. 1—2, 1893—97) паказаў самабытнасць літоўскага народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літоўскага фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літоўскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы. Працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia