Сіма Герасімаўна Нісневіч
Сіма Герасімаўна Нісневіч (2 лютага 1914, г. Ігумен, цяпер Мінская вобласць — 5 сакавіка 1985) — беларускі музыказнавец, педагог. Сястра І. Г. Нісневіча. БіяграфіяСкончыла ў 1936 годзе БДУ, у 1941 годзе Беларускую кансерваторыю па класе В. Залатарова, у 1944—1983 гадах выкладала ў ёй, з 1974 года дацэнт. У 1954—1957 гадах адначасова ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1944 года. Навуковая дзейнасцьДаследавала гісторыю беларускай прафесійнай музыкі, яе сувязі з нацыянальным фальклорам. Складальнік «Хрэстаматыі па беларускай музычнай літаратуры» (т. 1—2, 1959—1961), музычнай часткі і аўтар уступных артыкулаў да зборнікаў «Жартоўныя песні» (1974), «Песні пра каханне» (1978) у шматтомнай серыі «Беларуская народная творчасць», аўтар падручніка «Беларуская музычная літаратура» (3-е выдынне, 1981), сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (1976). Творы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia