Сімфонія № 9 (Бетховен)
Сімфонія № 9 Рэ мінор, Op. 125 — апошняя сімфонія Людвіга ван Бетховена (1824). Яна ўключае ў сябе частку Ode an die Freude («Оды да радасці»), паэмы Фрыдрыха Шылера, тэкст якой выконваецца салістамі і хорам у апошняй частцы. Гэта першы ўзор, калі буйны кампазітар выкарыстаў у сімфоніі чалавечы голас у адным шэрагу з інструментамі. Чацвёртая частка сімфоніі — «Ода да радасці» — выкарыстоўваецца як Гімн Еўрасаюза (аранжыроўка Герберта фон Караян). Упершыню сімфонія была апублікаваная з назвай, якая гучыць на нямецкай мове як Sinfonie mit Schlusschor über Schillers Ode «An die Freude» für großes Orchester, 4 Solo und 4 Chorstimmen componiert und seiner Majestät dem König von Preußen Friedrich Wilhelm III in tiefster Ehrfurcht zugeeignet von Ludwig van Beethoven, 125tes Werk; аднак, яе больш агульная, афіцыйная назва гэта Сімфонія No.. 9 у D minor, Op. 125. Таксама сімфонію называюць «Харальнай». Дзявятая сімфонія — адзін з найбольш выдатных твораў у гісторыі сусветнай музычнай культуры. Па ідэі велічы і глыбіні яе этычнага зместу, па шыраце задумы і магутнай дынаміцы музычных вобразаў Дзявятая сімфонія пераўзыходзіць усё створанае самім жа Бетховенам. Твор адыгрывае прыкметную ролю і ў сучасным грамадстве. Гісторыя стварэнняБетховен пачаў працу над творам у 1822 годзе і праз 2 гады скончыў яго. Зрэшты, тэма другой частцы была напісана яшчэ ў 1815 годзе. Прэм’ера сімфоніі адбылася неўзабаве пасля яе завяршэння ў Вене[3] Склад аркестра
Часткі
Музычныя фрагментыУвага! Музычныя фрагменты ў фармаце MIDI Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia