Сінегаловік пласкалісты
Сінегало́вік пласкалісты[1] (Eryngium planum) — кветкавая расліна роду Сінегаловік (Eryngium) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1[1] м, з прамым стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы. Расліна мае блакітнае адценне, асабліва ў верхняй частцы[1]. Лісце жорсткае, скурыстае. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, з калючымі зубцамі па краях і з доўгімі чаранкамі. Сцябловае — драбнейшае за прыкаранёвае, сядзячае. Верхняе лісце 3—5-раздзельнае[1]. Кветкі ў галоўчатых парасонах яйцападобнай формы дыяметрам да 2[1] сантыметраў, блакітнага або сіняга колеру з белаватым адценнем, з пяццю пялёсткамі. Плод — віслаплоднік. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна[2]. Ксерафіт, мезатроф, эўтроф[2]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, у стэпах, па берагах рэк і ручаёў[2]. Цвіце ў ліпені—жніўні[1]. Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Масква, Іванаўская, Кіраўская, Кастрамская вобласці, Краснадарскі край), Валынскай вобласці Украіны[2]. Гаспадарчае значэннеЛекавая і дэкаратыўная расліна. У траве маецца вялікая колькасць сапанінаў, дубільных рэчываў, эфірных алеяў і флаваноідаў[1]. СінонімыПаводле сайта The Plant List
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia