Сіп белагаловы
![]() Белагаловы сіп (Gyps fulvus) — буйная драпежная птушка сямейства каршаковых, падальнікі. АпісаннеВельмі вялікі. Даўжыня цела 95—110 см, размах крылаў 240—280 см. Галава, шыя і верх цела белаватыя, махавыя цёмныя. Ніз цела рыжаваты, у маладых ніз цямнейшы і цёмны каўнер. Ад чорнага грыфа адрозніваецца формай хваста. Звычайна сустракаюцца некалькі асобін разам. Голас: ціхія, чутныя толькі зблізку каркаючыя і шыпячыя гукі, якія выдаюць толькі ў гнездавы перыяд. ПашырэннеРаспаўсюджаны на засушлівых горных і раўнінных ландшафтах. Арэал разарваны: Паўднёвая Еўропа, Малая Азія і Паўднёвая Азія (акрамя ўсходняй часткі), Паўночная і Паўднёвая Афрыка. Насяляе сухія адкрытыя тэрыторыі на краі абрываў альбо гор (200—2750 м), у пошуках харчавання адзначаны ў далінах і на раўнінах (асабліва пад час качовак). Аселы. Мноства асобін качуе, у гэты час залятаюць у Ірландыю, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Германію, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Румынію, Беларусь, Малдавію, а таксама ў Сібір. Арэал і агульная колькасць гэтага віду паступова скарачаюцца. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від. Асаблівсці біялогііГняздо пераважна ў невялікай калоніі, у шчылінах альбо на скальных уступах, у нішах і ўваходах у пячоры, на абрывістых скалах, зрэдку ў старых гнёздах на дрэвах, плоская кучка сухіх галін з высцілкай з галінак і сухой травы. Яйка адно (калі два, то яны адкладзены дзвюма самкамі), амаль эліптычныя, з шурпатай паверхняй, брудна-белыя са светла-бурымі альбо светла-чырвонымі мазкамі; часам без мазкоў. Памеры: 92,0 х 70,5 мм. Падвіды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia