Сіроціна
Сіро́ціна[1] (трансліт.: Sirocina, руск.: Сиротино) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сіроцінскага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 8 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка і чыгуначнай станцыі Шуміліна, каля ракі Чарніца, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Р114, Н2302, Н3951. ГісторыяУпершыню Сіроціна згадваецца ў XVII ст. У 1669 пры тутэйшым манастыры базыльянаў з фундацыі Грабніцкіх пабудавалі царкву Нараджэння Божай Маці. Мястэчка ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У XVIII ст. Сіроціна валодаў Урбан Антоній Грабніцкі, на просьбу якога 12 студзеня 1767 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбургскае права і герб з выявай Міхаіла Арханёла. У наш час гэты даўні герб атрымала г.п. Шуміліна. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сіроціна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкім павеце Віцебскай губерні. Станам на 1836 г. у мястэчку дзейнічала 5 яўрэйскіх вучылішч[2]. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езда КП(б) Беларусі Сіроціна ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Сіроціна вярнулі БССР, дзе яно зрабілася цэнтрам сельсавета. Насельніцтва
Страчаная спадчына
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia