Сітнік скучаны
Сітнік скучаны[1][2] (Juncus conglomeratus) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae). НазваСітнік скучаны, сіт[3], асака, хвашчэўнік[4]. АпісаннеШматгадовая травяністая расліна 30—100 см вышынёй. Сцябло як у сухім, так і ў свежым стане глыбока збарозненае, асабліва каля суквецця. Суквецці звычайна галоўчатыя. Прыкветкавы лісток у суквецці значна разадзьмуты. Каробачка без паглыблення на верхавіне, рэшта слупка — на маленькім узвышшы[2]. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў паўночна-заходняй Афрыцы, Еўропе, Азіі — Азербайджан, Арменія, Грузія, паўночны Ірак, паўночная Турцыя; натуралізаваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Канадзе, ЗША, Венесуэле[5][6][7]. Ва Украіне від расце на вільготных месцах, у канавах, балотах — амаль на ўсёй тэрыторыі, на поўдзень прасоўваецца па Дняпры і Северскім Данцы, у Крыме — у гарах[2]. ГалерэяКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia