Тадуліна (Лепельскі раён)

Вёска
Тадуліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2132
Аўтамабільны код
2
СААТА
2227820186
Тадуліна на карце Беларусі ±
Тадуліна (Лепельскі раён) (Беларусь)
Тадуліна (Лепельскі раён)
Тадуліна (Лепельскі раён) (Віцебская вобласць)
Тадуліна (Лепельскі раён)

Таду́ліна[1] (трансліт.: Tadulina, руск.: Тадулино) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Лепель, за 119 км ад Віцебска[2]. Уваходзіць у склад Лепельскага сельсавета.

Да 23 лістапада 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Валосавіцкага сельсавета[3], да 21 верасня 1987 года — у склад Чэрскага сельсавета (у 1959—1971 гадах Палянскі сельсавет)[4].

Гісторыя

У XIX стагоддзі маёнтак Тадуліна знаходзіўся ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні. Верагодна, назва паселішча ўтворана ад прозвішча Тадулін. У 1834 годзе маёнтак, які налічваў 33 сялянскія душы, быў уласнасцю памешчыкаў Сляскіх. У маёнтак уваходзілі дзве вёскі: Тадуліна і Прудзіны. У 1846 годзе маёнтак з 34 сялянскімі душамі перайшоў ва ўладанне памешчыка А. Чаховіча. У 1855 годзе ў маёнтку было 24 сялянскія душы. Гаспадар маёнтка Рэвут надзяляў аднаго работніка-мужчыну ад 5 да 7,5 дзесяцін зямлі, а ўсіх разам — 80 дзесяцін. У 1878 годзе маёнтак знаходзіўся ва ўладанні памешчыка С. Р. Рэвута і нашчадкаў Сляскіх.

У пачатку XX стагоддзя маёнтак і фальварак уваходзілі ў Гарадчэвіцкую воласць Лепельскага павета. У 1906 годзе маёнтак (1 двор, 19 жыхароў) належаў памешчыку Сляскаму, які валодаў 135 дзесяцінамі зямлі. Побач размяшчаўся аднайменны фальварак (1 двор, 15 жыхароў), што належаў нашчадкам памешчыка М. Чаховіча, якія мелі 43 дзесяціны зямлі.

Пры савецкай уладзе на месцы былых маёнтка і фальварка была створана вёска Тадуліна. З 20 жніўня 1924 года вёска ўваходзіла ў Лепельскі сельсавет Лепельскага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года — Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі БССР. З 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 8 і прапалі без вестак 5 аднавяскоўцаў[2].

Насельніцтва

  • XX стагоддзе: 1906 — 19 чал. (маёнтак), 15 чал. (фальварак); 1926 — 16 чал.; 1997 — 6 чал.
  • XXI стагоддзе: 2018 — 0 чал.[2]

Славутасці

Тадулінскі Цар-дуб

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б в Тадуліна // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 3 / У. У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — Т. 10. — С. 156. — 592 с. — ISBN 978-985-11-1156-1.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  5. Помнікі гісторыі і архітэктуры Лепельскага раёна. Помнікі прыроды(недаступная спасылка)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya