Валосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён)
Вало́савіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новыя Валосавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Валосавіцкі (Валасевіцкі) сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Валосавічы (Валасевічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі. 3 верасня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Весялоўскага нацыяльнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета, у склад Палянскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Азерцы, Акцябрск, Зялёны Востраў, Ленінск, Сяргееўшчына, Тадуліна)[1]. 7 ліпеня 1961 года ў склад сельсавета з Красналуцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Валатоўкі, Вобалачча і Карсаўшчына)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 27 населеных пунктаў[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 946 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 615 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia