Тадэвуш Казімір Ваньковіч
Тадэвуш Казімір Ваньковіч (польск.: Tadeusz Kazimierz Wańkowicz) — ураднік і землеўласнік. БіяграфіяНалежаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава Тадэвуша, мечніка і войскага менскага, і Алены Барбары з Валадковічаў[1]. Адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады: канюшы менскі (1750—1772), мечнік менскі (1772—1773), лоўчы менскі (1773—1782), чашнік менскі (1782—1786), падчашы менскі (1786—1795); з 1764 быў шатроўскім старостам. Тытулам падчашага мінскага карыстаўся яшчэ і ў 1804, па інерцыі, пажыццёва. Валодаў маёнткамі Мацкі, Кабылічы, Гарэлец (1745), Відагошча, Зазер’е Менскага павета, маёнткамі Лучай, Смыччо, Алешына, Вузла Ашмянскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета (1745)[1]. Сям’яУ шлюбе з Ганнай са Свентарэцкіх[1] (Свентаржэцкіх), дачкой Антона Свентарэцкага, менскага земскага пісара, і яго жонкі Кацярыны Багдановіч. Меў сына Антонія, харунжага менскага. Антоні быў у шлюбе з Ганнай з Солтанаў, дачкой маршалка Галоўнага Трыбунала ВКЛ[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia