Тадэвуш Хацілоўскі
Тадэвуш Хацілоўскі (11 чэрвеня 1931 — 2 жніўня 2002) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1] БіяграфіяНарадзіўся 11 чэрвеня 1931 г. у шматдзетнай сям'і ў Смаргоні Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Гродзенская вобласць). Бацька працаваў у пажарнай і падрабляў часовымі будаўнічымі работамі. Пры польскай уладзе скончыў два класы. У Другую сусветную вайну ў часы нямецкай акупацыі скончыў падпольную польскую школу, бо афіцыйная школа была літоўскай. Пасля вайны вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе. Бацька прымушаў кінуць школу, бо дзяцей было ў 1947 г. — дачка і 5 сыноў. Тадэвуш Хацілоўскі адначасова мусіў падзарабляць працай вучнем і памочнікам кінамеханіка ў мясцовым клубе з-за нястачы грошай. Займаўся радыёсправай, з дапамогай сканструяванага прыймача наладжваў калектыўныя слуханні заходніх радыёстанцый. Восенню 1949 пазнаёміўся з кіраўніком падпольнай арганізацыі Расціславам Лапіцкім і сябраваў з мядзельска-смаргонскім антыкамуністычным падполлем, але невядома, ці далучыўся да актыўных дзеянняў менавіта ў рамах арганізацыі. Арганізацыя ў асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. Арыштаваны ў сакавіку 1950 г. Летам таго ж году ён, яшчэ непаўнагадовы, асуджаны ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі па справе мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі на 25 гадоў зняволення. На цяжкасць прысуду паўплывала ягоная прынцыповая пазіцыя на допытах і ў судзе. Тадэвуш Хацілоўскі ўспамінаў:
Спачатку утрымліваўся у Вілейцы, потым быў перавезены ў Мінск, а пасля — у Воршу. Далейшае пакаранне адбываў у канцлагерах паўднёвага Сібіру, дзе працаваў на лесапавале і будаўніцтве дарогі Тайшэт-Абакан, і Казахстана — прымусовая праца ў конегадоўчым саўгасе. У лагеры на лесапавале працаваў памочнікам лекара (бо ведаў лацінскія літары) і санінструктарам. Хварэў на дыстрафію і гнойны плеўрыт. У лютым 1954 г. вызвалены са зняволення. Вярнуўся ў Смаргонь, у маі таго ж года ажаніўся. Прайшоў тэрміновую службу ў Чырвонай Арміі. Выйшаў на пенсію. У 1992 г. рэабілітаваны. Удзельнічаў у напісанні ўспамінаў для кнігі Міхася Чарняўскага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут». Памёр 2 жніўня 2002 г., пахаваны ў Смаргоні. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia