Тайнік яйцападобны
Та́йнік яйцападобны[1] (Listera ovata) — від кветкавых раслін роду Тайнік (Listera) сямейства Архідныя (Orchidaceae). НазваТайнік авальны, начная цень, дрэмлік[2]. Батанічнае апісанне![]() Гэта травяністыя расліна з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло нясе два шырокіх супрацьлеглых ліста, авальнай формы, якія размяшчаюцца амаль гарызантальна. Сцябло заканчваецца падоўжаным шматкветкавым суквеццем. Кветкі дробныя, зялёна-жаўтаватыя. Форма кветак нагадвае кроплі. Знешнія лісточкі калякветніка зялёныя. Плод — каробачка. Арэал і экалогіяАрэал віду ахоплівае большую частку Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, Малую і Сярэднюю Азію. Тайнік яйкападобны сустракаецца амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Украіны гэты від распаўсюджаны ў большай частцы. Расце на вільготных месцах у ліставых лясах. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia