Першы выпуск Талькаўскай школы 10-годкі ў 1939. 1-ы рад (злева направа): Іда Зубарава, Аня Доўнар, Вольга Матусевіч, Ніна Мамчанкава, Марыя Траццяковіч. 2-гі рад: Прохар Нічыпаравіч Пятруша, Мікалай Дзянісавіч Лабудзёў, Пётр Мікалаевіч Злобіч, Бірыла, Мендэль Ліўшыц. 3-ці рад: Прановіч, Шлёма Шмідт, Ала Мамчанкава, Лейба Розін, Зіна Акуліч, Іван Лысакоўскі.
Адчынілася Талькаўская (Слабода-Талькаўская) школа ў 1912 годзе. Першай настаўніцай была Аляксандра Ржэцкая. У пачатку 20-х гг. у Тальцы было 3 школы: беларуская (Слабода-Талькаўская), у якой настаўнічалі Ярмак Людміла і Жлобіч Іван; Талькаўская польская — Альшамоўская Алена і Тамашэўская Браніслава, і яўрэйская, дзе працаваў Кантаровіч Абрам.
У 1920-я гг. школа была пачатковай. У 1927 годзе стала сямігадовай.
У 1932 годзе быў пабудаваны першы будынак сучаснай школы, да гэтага часу яна размяшчалася ў наёмных памяшканнях, кіраваў будаўніцтвам загадчык школ Феафіл Зіноўевіч Ермалінскі.
У 1937 годзе Талькаўская школа пачала пераход да дзесяцігодкі, і ў 1939 годзе адбыўся першы выпуск 10 класа[2].
У 2003 годзе ў школе навучалася 113 вучняў і працаваў 21 настаўнік[3].
Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9