Ларыса Лявонцьеўна Кароткая

Ларыса Лявонцьеўна Кароткая
Дата нараджэння 17 сакавіка 1919(1919-03-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2012[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Варлен Леанідавіч Бечык
Род дзейнасці вучоная, педагог, дацэнт, філолаг, літаратуразнаўца, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера літаратуразнаўства, філалогія[2], беларуская літаратура[2] і руская літаратура[2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1963)
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (нар. 17 сакавіка 1919, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна — 2012, Мінск[3]) — беларускі літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Маці Варлена Бечыка.

Біяграфія

Бацька — Лявонцій Кандратавіч працаваў фельчарам, а маці — медсястрой. Пасля заканчэння Мінскага педінстытута (1938) і да Другой сусветнай вайны выкладала рускую і беларускую мовы ў Астрашыцкім Гарадку. У час вайны ўдзельніца антыфашысцкага падполля ў акупаваным Астрашыцкім Гарадку, партызанка брыгады «Штурмавая». Пасля вайны працавала выкладчыцай і завучам у сярэдніх класах школах Астрашыцкага Гарадка (1938—1941 і з 1944), Талькаўскай і Прылуцкай школах Мінскай вобласці.

У 1955—1957 гадах аспірантка філалагічнага факультэта БДУ. У 1963 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Антыцаркоўная традыцыя ў старажытнарускай літаратуры». Пасля заканчэня працавала выкладчыкам у БДУ (1936 — рабочы факультэт, выкладчык, 1960—1995 — філалагічны факультэт, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры, кафедры гісторыі беларускай літаратуры).

Навуковая дзейнасць

Аўтар 9 манаграфій і больш як 100 навуковых артыкулаў. Сферай яе навуковых інтарэсаў была старажытная беларуская і руская літаратура. Першыя артыкулы прысвечаны праблемам школы «Любіце працу» (1946 г.), «За родную школу» (1947 г.), «Абмен вопытам работы» (1948 г.).

Выступала з артыкуламі пра сучасную беларускую літаратуру.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны І ступені, медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені». Заслужаны работнік БДУ (2011)[4].

Зноскі

  1. а б Вучоныя Беларусі Праверана 3 лютага 2025.
  2. а б в Národní autority České republiky Праверана 3 лютага 2025.
  3. http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar689269&strq=l_siz=20
  4. http://philology.bsu.by/by/contacts/vypuskniki/366-karotkaya

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya