Таццяна Аляксандраўна Ждановіч
Таццяна Аляксандраўна Ждановіч (22 сакавіка 1918, в. Талька, Пухавіцкі раён — 7 сакавіка 1998, Мінск) — беларускі медык. Заслужаны ўрач БССР (1960). Біяграфія![]() Яе бацькі простыя сяляне. Бацька — Аляксандр Іванавіч Яўсейчык нарадзіўся ў 1888 годзе каля Блоні, закончыў Ігуменскае 4-класнае народнае вучылішча, працаваў памочнікам ляснічага Цэльскага лясніцтва, памёр у 1958 годзе. Маці — Агрыпіна Мікалаеўна Яўсейчык (нар. 1889) была хатняй гаспадыняй, памерла на 94-м годзе жыцця. Таццяна Аляксандраўна вучылася ў Талькаўскай школе, якую скончыла ў 1934 годзе. У 1935 годзе паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1940 годзе па заканчэнні інстытута працавала ў Мінску ўрачом. Выйшла замуж за Ждановіча Аляксандра, які быў родам з Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. У тым жа годзе ў іх нарадзіўся сын Яўген. Летам 1941 года Аляксандр паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю ў політэхнічным інстытуце, маладыя спецыялісты збіраліся ехаць у Акадэмію навук у Маскву. Але пачалася вайна, і мужа выклікалі ў ваенкамат. Памёр Аляксандр пад Смаленскам. Адразу як пачалася вайны Таццяна Аляксандраўна з сынам пераехала з Мінска ў Тальку да бацькоў. У час вайны маладая доктарка лячыла людзей, дапамагала партызанам: перадавала медыкаменты. Вясной 1943 г. была арыштавана па падазрэнню ў сувязі з партызанамі і знаходзілася ў гестапа горада Асіповічы. Пасля вайны Таццяна ў 1945 годзе выйшла замуж за Фёдара Іосіфавіча Панчоху (нар. 1913), у іх нарадзілася двое дзяцей: Людміла (1946 год) і Уладзімір (1949 год). Працавала ўрачом у Лапіцкай бальніцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1948 годзе Таццяна пераяжджае ў Тальку, у хату бацькоў, дзе працуе ўрачом Талькаўскага спецыяльнага дзіцячага дома. З 1950 года працавала загадчыцай Талькаўскай участковай бальніцы. У 1980 годзе Таццяна Аляксандраўна перанесла інфаркт, а пасля інсульт. Па гэтай прычыне пераехала ў Мінск, дзе памерла ў 1998 годзе[1][2]. УзнагародыУ 1960 годзе прысвоена званне заслужанага ўрача БССР — за заслугі ў галіне аховы здароўя. Падзяка за добрую працу (1960). У 1984 годзе была ўстаноўлена персанальная пенсія рэспубліканскага значэння ў размеры 132 рублі. Была ўзнагароджана Ганаровымi граматамi Вярхоўнага Савета, Мiнiстэрства аховы здароўя БССР i СССР. Узнагароджана медалём «За працоўную азднаку». Цікавыя факты
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia