Таманерхор
Тама́нерхор[1] (ням.: Thomanerchor), таксама вядомы як Хор Святога Фамы — хор хлопчыкаў з горада Лейпцыг (Германія). Адзін са старэйшых музычных калектываў свету. ![]() Заснаваны ў XIII стагоддзі пры царкве Сявтога Томаса (Томаскірхе, ням.: Thomaskirche) разам са школай (Томасшуле, ням.: Thomasschule), дзе навучалі спевам і гульні на аргане. Хор спачатку ўдзельнічаў у набажэнствах, а ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя і ў грамадскіх мерапрыемствах. У 1753—1850 гадах Таманерхорам кіраваў Іаган Себасцьян Бах, які напісаў для яго шэраг твораў. Склад хору перыядычна мяняецца. У 1960-я гады хор складаўся з 80 хлопчыкаў ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў (падзелены на групы дыскантаў, альтаў, тэнараў і басоў). Усе ўдзельнікі хору з’яўляюцца адначасова выхаванцамі Томасшуле, дзе атрымліваюць музычную і агульную сярэднюю адукацыю, а таксама вучацца гульні на розных музычных інструментах. Сучасны Таманерхор з’яўляецца адным з цэнтраў захавання бахаўскіх традыцый у харавой музыцы. Гастралюе ў Германіі і за мяжой, спявае ў царкве Святога Фамы ў Лейпцыгу. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia