Тамара Аляксееўна Грынчанка
Тамара Аляксееўна Грынчанка (укр.: Тамара Олексіївна Грінче́нко; нар. 23 лютага 1938, вёска Качубееў, Чэмеравецкі раён Хмяльніцкая вобласць, УССР) — украінскі спецыяліст у галіне інфармацыйных тэхналогій[3]. Доктар фізіка-матэматычных навук. Член асацыяцыі камп’ютэрызацыі адукацыі (ЗША). БіяграфіяСкончыла Кіеўскі ўніверсітэт у 1959 годзе. У 1960-х знялася ў фільме «Каханне і сяброўства ў каменным веку»[4]. У 1956—1986 годзе працавала ў Кіеўскім Інстытуце кібернетыкі АН УССР. 1969—1971 — вядучым канструктарам, 1971—1986 — галоўны канструктар на праекце, які займаўся распрацоўкай першых персанальных камп’ютараў у свеце «МІР» (машыны інжынерных разлікаў). З 1986 — працуе ў Кіеўскім Інстытуце прыкладной інфарматыкі, з 1992 — загадчыца аддзела гіпертэкставых сістэм. У 1994 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэхнічныя навукі»[5]. Пад кіраўніцтвам Грынчанкі створана першая ва Украіне гіпертэкставая сістэма «ГИПСИ» (1991) і шэраг сайтаў, упершыню якія прэзентавалі Украіну ў Інтэрнэце (1996), выраблены кампакт-дыскі «Знаёмцеся, Украіна» (1999) і «Украіна» (2000). З 2003 — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута тэлекамунікацый і глабальнай інфармацыйнай прасторы НАН Украіны[6]. Займалася распрацоўкай алгарытмічных моў высокага ўзроўню для інтэлектуальных камп’ютараў. Цікавіцца Вікіпедыяй, у прыватнасці ў 2010 годзе разам з мужам напісала артыкул «Вікіпедыя як элемент культуры інфармацыйнага грамадства» для Весніка НАН Украіны[7][8]. Сям’яМуж Віктар Грынчанка, доктар фізіка-матэматычных навук (1994). Манаграфіі (у суаўтарстве)
Іншыя працы
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia