Тамара Антонаўна Перасадзька
Тамара Антонаўна Перасадзька (нар. 13 лютага 1922, г. Ерэван, Армянская ССР) — беларускі архітэктар, педагог, адміністратар. БіяграфіяСкончыла у 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут[1]. У 1957 годзе пераехала ў Брэст[2]. У 1970 годзе скончыла завочную аспірантуру Інстытута будаўніцтва і архітэктуры пры Дзяржбудзе БССР. У 1950—1952 гадах архітэктар, старшы архітэктар Брэсцкага філіяла «Белдзяржпраекта». У 1957—1959 гадах галоўны архітэктар г. Брэста[1].
У 1960—1966 гадах старшы архітэктар Брэсцкага «Аблміжкалгасбуда», у 1966—1984 старшы выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута; у 1985—1988 гадах дырэктар Брэсцкага дома архітэктара. У 1988—1992 гадах дырэктар творчай архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект»[1]. Член Саюза архітэктараў БССР[1] з 1971 года. Член КПСС з 1964 года[3]. Пражывае ў Брэсце па вул. Савецкай, 32[1]. УзнагародыУзнагароджана дыпломамі і прэміямі за ўдзел у конкурсах як аўтар і як кіраўнік праектных прац студэнтаў архітэктурнай спецыяльнасці[3], медалём за шматгадовую добрасумленную працу (1982), медалём Беларускага Саюза архітэктараў (1988); 20 Ганаровымі граматамі Беларускага Саюза архітэктараў, Брэсцкага гарвыканкама, Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, грамадскіх арганізацый за шматгадовую творчую дзейнасць, актыўную грамадскую і выкладчыцкую працу[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia