Тамара Барысаўна Блінова
Тамара Барысаўна Блінова (нар. 29 ліпеня 1950, Брэст) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыйнай дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі у XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (1979), дацэнт (1982)[1]. БіяграфіяНарадзілася ў 29 ліпеня 1950 года ў Брэсце[1]. Скончыла ў 1972 годзе гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1978 годзе там жа аспірантуру. Абараніла ў 1979 годзе кандыдацкую дысертацыю «Ордэн езуітаў у Беларусі — буйны вотчыннік і эксплуататар народных мас (1570—1774 гг.)». У 1993 годзе скончыла дактарантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі[1]. У 1972—2004 гадах працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы: лабарантка, выкладчыца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю каталіцкай царквы і ордэна езуітаў; гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, звязаную з дзейнасцю ордэна езуітаў[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia