Тамара Георгіеўна Караваева
Тамара Георгіеўна Караваева (3 чэрвеня 1916, г. Казань, Татарстан — 25 лютага 1997)[1] — расійская і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1949). БіяграфіяУ 1933 годзе скончыла балетную школу пры Пермскім тэатры оперы і балета. Працавала ў тэатрах оперы і балета Пярмі, Ерэвана, Свярдлоўска . У 1946—1958 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Творчай індывідуальнасці артысткі ўласцівы строгая, стрыманая манера выканання, упэўненае валоданне тэхнікай танца, асабліва складанымі вярчэннямі, непасрэднасць і шчырасць у абмалёўцы вобразаў. На беларускай сцэне выканала шэраг вядучых партый, лепшыя з якіх Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні) і прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), адметныя жаноцкай кранальнасцю і паэтычнасцю. Сярод іншых партый: Надзейка («Князь-возера» В. Залатарова), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Марыя («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’е ва), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia