Тамара Міхайлаўна Пастуніна

Тамара Міхайлаўна Пастуніна
Дата нараджэння 14 лютага 1924(1924-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1981(1981-10-10) (57 гадоў)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Тамара Міхайлаўна Пастуніна (14 лютага 1924, Гомель — 10 кастрычніка 1981) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Заслужаная артыстка БССР (1955).

Біяграфія

Вучылася ў 1948—1952 гадах у Маскоўскім музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных, у 1956 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У 1945—1948 гадах салістка Ашхабадскага тэатра оперы і балета, у 1952—1962 гадах Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, у 1962—1972 гадах Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1972 г. выкладчык Беларускай кансерваторыі. Валодала тэхнічна рухомым голасам прыгожага цёплага тэмбру, яркім артыстычным талентам.

Стварыла запамінальныя выявы ў класічных операх:

Талент спявачкі найбольш праявіўся ў партыях Марфачкі («Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага) і Ганны («Страшны двор» С. Манюшкі).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.

Крыніцы

Літаратура

  • Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Беларуская Савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8: Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка ( гал. рэд.) і інш. — Мн.: Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыкл., 1972. — С. 309.
  • Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя . У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Бел Эн, 2001. — С. 173.
  • Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Лабанок — Яшчур / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў. — Мн.: Бел Эн, 2003. — С. 243.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya