Тамара Сямёнаўна Якіменка
Тамара Сямёнаўна Якіменка (нар. 5 студзеня 1947, в. Архіпаўка, Сямёнаўскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1985), дацэнт (1988). БіяграфіяНарадзілася 5 студзеня 1947 года ў вёсцы Архіпаўка Сямёнаўскага раёна. Скончыла ў 1972 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па спецыяльнасці «Музыказнаўства», у 1975 годзе аспірантуру[1]. З 1975 года працавала на кафедры беларускай музыкі фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар[1]. Член Саюза кампазітараў СССР, Беларускага саюза кампазітараў з 1990 года[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: гісторыка-стылявыя, тэарэтычныя і этнапсіхалагічныя аспекты музычнага фальклору беларусаў; паэтыка, тыпалогія і арэалогія беларускага вуснага традыцыйнага меласа; музычная прастора беларускай этнапесеннай эпікі; гісторыя этнамузыкалагічнай думкі Беларусі[1]. УзнагародыЛаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005), узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2007)[1]. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia