Тамара Уладзіміраўна Казак
Тамара Уладзіміраўна Казак (нар. 31 мая 1957, в. Орля, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (Расія, 2012; Беларусь, 2013), прафесар (2015). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук (2003). БіяграфіяСкончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Дэфекталогія», 1985), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (аспірантура, 2000), Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 2012). Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2010, факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра інжынернай псіхалогіі і эрганомікі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: псіхалогія працы; інжынерная псіхалогія; эрганоміка; сацыяльная псіхалогія. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia