Орля (Шчучынскі раён)
О́рля[1] (трансліт.: Orlia, руск.: Орля) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Цэнтр Орлеўскага сельсавета. Насельніцтва 511 чал. (2001). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Шчучына, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Жалудок — Курылавічы. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Орлю (пад назвай Арлея) як маёнтак, уладанне Ю. Сташэўскага змяшчаецца ў Літоўскай метрыцы і датуецца 1666 годам. У гэты час тут было 70 пляцаў, Рынак (забудова — 19 двароў у 4 лініі), 4 вуліцы (Мастоўская, Віленская, ад Рынку да ракі Нёман, ад ракі Нёман), кальвінскі збор, школа, карчм (2 плошчы). Пазней Орля перайшла да П. Берасцейскага. Ад часоў свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад маёнтку Ліпічна Лідскага павета Віленскага ваяводства. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) каля Орлі ў лютым — сакавіку 1706 года шведы пад камандай генерала М. Стэнбака збудавалі мост праз Нёман для пераправы сваіх палкоў. 8 сакавіка 1706 года ў часе інспекцыйнай паездкі на будоўлю моста ледзь не загінуў кароль Швецыі Карл XII. Ён спрабаваў перайсці праз Нёман веснавым лёдам і праваліўся ў ваду, быў выратаваны сваімі афіцэрамі. У 1783 годзе ў мястэчку збудавалі грэка-каталіцкую царкву. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Орля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1829 год у мястэчку было 45 будынкаў (31 хрысціянскі і 14 іудзейскіх), на 1863 год — 58 жылых дамоў, на 1886 год — 83 двары, драўляная царква, яўрэйскі малітоўны дом, прыстань. У 1905 годзе існавалі лекарскі ўчастак, народнае вучылішча. На 1909 год — 29 двароў, валасная ўправа, царква, сінагога, школа, 2 крамы, 2 корчмы, шынок. ![]() ![]() Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Орля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства. У гэты час у мястэчку было 99 дамоў. Станам на 1933 год — 127 двароў, царква, сінагога, пошта, клуб, школа. У 1939 годзе Орля ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета Жалудоцкага раёна (з 17 красавіка 1962 года ў Шчучынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 год у Орлі было 129 двароў, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, пошта, тэлефон, бальніца; на 1998 год — 219 двароў, на 1 студзеня 2001 года — 215. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Орлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Турыстычная інфармацыяЗа 2,5 км на паўднёвы захад ад Орлі знаходзіцца селішча XII—XIII стагоддзяў. Помнікі гісторыі і культуры![]()
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia