Орлеўскі сельсавет
О́рлеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Орля. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сароцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года да сельсавета далучана частка скасаванага Доўгаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Доўгая, Крупялі, Ліпічна, Пашыцы, Прэціма і Старынкі)[2]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракавіцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: аграгарадок Ракавічы, вёскі Бабічы, Балотнікі, Валянчыцы, Карпавічы, Крупава, Мардасы, Раманавічы, Русакі, Ручыцы, Семянякі, Сухары, Сямягі, Філіпавічы, Хількі, Церахі)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1888 чалавек[4], з іх 65,2 % — беларусы, 32,9 % — палякі, 1,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1513 чалавек[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia