Тамара Юшкевіч
Тамара Юшкевіч (1932 — 1982) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі[1]. Старэйшая сястра Таццяны Юшкевіч. БіяграфіяНарадзілася ў 1932 годзе ў Смаргоні Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Гродзенская вобласць). Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 года далучылася да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але таксама планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. У арганізацыі Тамара Юшкевіч таксама займалася далучэннем іншых сябраў: так, у 1949 годзе яна далучыла да падполля Софію Лапыцьку. Арыштаваная ў лютым 1950 года. Летам таго ж года асуджаная ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі да 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі на лесапавале і іншых работах. Восенню 1954 года была вызваленая. Вярнулася ў Смаргонь. Мясцовае начальства доўгі час не давала магчымасці ўладкавацца на работу, але потым удалося паступіць на працу на мясцовы лесазавод. У 1982 годзе загінула, збітая аўтамашынай. Пахавана ў Смаргоні. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia