Софія Лапыцька
Сафія Лапыцька (Лапіцкая) (нар. 25 лістапада 1931) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі.[1] БіяграфіяНарадзілася 25 лістапада 1931 года ў Смаргоні. У час Першай сусветнай вайны сям’я бацькі была ў бежанстве ў Сімбірску, потым вярнулася ў родны Алянец каля Залесся. Калі нарадзілася Сафія Лапыцька, месцам нараджэння запісалі вёску Алянец дзеля захавання спадчыннага права на частку дзедавай зямлі. Бацька працаваў у гарадской камунальнай службе. Пачынала вучыцца ў польскай школе, а ў час савецкай акупацыі ў 1939 г. хадзіла ў 4-ы клас. Па прыходзе нацысцкіх акупантаў хадзіла ў літоўскую школу, а пасля Другой сусветнай вайны зноў пайшла ў савецкую Смаргонскую сярэднюю школу. У 1949 г. далучылася да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху праз сяброўку Тамару Юшкевіч. Моладзевая арганізацыя Расціслава Лапіцкага у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але планавала перайсці да больш актыўных дзеянняў. Сафія Лапыцька распаўсюджвала ўлёткі ў Смаргоні і трымала сувязь з арганізацыяй праз сваю сяброўку Тамару Юшкевіч, але пра іншых удзельнікаў арганізацыі на той момант нічога не ведала праз канспірацыю. У 3 лютага 1950 г. арыштаваная органамі МДБ удома, хворая на прастуду. Некалькі дзён была трыманая ў Смаргоні, у лёхах пад будынкам раённай міліцыі, у цёмным закутку, дзе нельга было нават сагнуцца і прысесці. Потым была перевезеная ў Маладзечна, дзе доўга трымалі і ўвесь час клікалі на допыты. Пра гэта ва ўспамінах Сафія Лапыцька казала так: «Не білі, але страшылі рознымі жахамі, у тым ліку і расстрэлам». Летам таго ж года па справе мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі асуджаная ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах з канфіскацыяй маёмасці і паражэннем у правах на 5 год. Па прысудзе ў сям’і забралі стадолу і новы хлеў. Пакаранне адбывала спачатку ў Іркуцкай вобласці, каля Тайшэта на лесанарыхтоўках. Пазней была перавезеная на будаўніцтва чыгункі Абакан-Тайшэт, дзе тачкамі вазіла зямлю на насып дарогі. Далей працавала на заводзе па перапрацоўцы слюды, дзе спаткала іншую сяброўку мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля — Леакадзію Цыбоўскую. У гэтых і іншых лагерах часта хварэла і змагалася за выжыванне. Пасля смерці Сталіна быў перагляд справы і з тэрміну знялі 15 гадоў. Пад канец зняволення пераведзеная ў Кемераўскую вобласць, дзе клімат быў яшчэ горшы. Там працавала ў сельскай гаспадарцы, касіла сена і коньмі цягала дрэва з лесу. 8 ліпеня 1956 г. атрымала рашэнне камісіі Вярхоўнага Савета СССР аб вызваленні, але адразу выехаць не змагла. У канцы лета 1956 г. вярнулася ў Смаргонь, дзе пайшла ў вячэрнюю сярэднюю школу. У 1958 г. скончыла 10-ы клас школы. У горадзе не бралі на працу, таму ў чэрвені 1958 г. пераехала ў Казахстан на запрашэнне Алега Лапіцкага — брата Расціслава Лапіцкага, былога палітвязня, асуджанага за ўдзел у падпольнай беларускай арганізацыі вучняў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай духоўнай семінарыі, з якім пазнаёмілася праз маці Расціслава і Алега. У дзень прыезду выйшла замуж за Алега Лапіцкага. У 1960 г. сям’я перавезла Алегаву маці да сябе ў Казахстан. 27 студзеня 1960 г. нарадзілася дачка Вікторыя. 23 красавіка 1963 г. нарадзіўся сын Алег. У 1977 г. маці Алега памерла. У 1979 г. муж Алег Лапіцкі быў забіты. Пасля забойства мужа выехала з дзецьмі ў Польшчу да старэйшага брата Лапіцкіх Вадзіма (у Польшчы пісаўся Уладзіславам), які таксама быў удзельнікам беларускага патрыятычнага руху. 1 студзеня 1988 г. памёр Вадзім Лапіцкі. Жыве ў Гіжыцку ў Польшчы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia