Тамаш Валяр’ян Александровіч
Тамаш Валяр’ян Александровіч (каля 1732 — 29 верасня 1794, Варшава) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат Рэчы Паспалітай, кашталян візнаўскі (1775—1779) і падляшскі (1779—1790), апошні ваявода падляшскі (1790—1794). БіяграфіяПрадстаўнік літоўскага шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч». Сын харунжага браслаўскага Марціна Александровіча і Алены з Бахмінскіх. Атрымаў адукацыю ў ваеннай акадэміі ў Люневілі (Латарынгія). У час кіравання Аўгуста III атрымаў чын палкоўніка і выконваў функцыі каралеўскага шамбяляна. У 1764 годзе быў узнагароджаны расійскім ордэнам Святой Ганны, у 1765 годзе стаў кавалерам польскага ордэна Святога Станіслава. У 1764—1766 гадах — пасол Рэчы Паспалітай у Асманскай імперыі. Мусіў пераканаць султанскі ўрад не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і падтрымаць абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага на прастол. 7 сакавіка 1766 года пасольства пад кіраўніцтвам Тамаша Александровіча выехала ў турэцкія ўладанні. Прабыў у Турцыі толькі восем месяцаў (да лістапада 1766 года), у кастрычніку заснаваў у Стамбуле польскую школу. Сваё падарожжа ў Турцыю Тамаш Александровіч апісаў у дзённіку: «Заўвагі пра сучасны стан Асманскай Порты». Пасля свайго вяртання на радзіму атрымаў пасаду падкаморага надворнага. У 1775 годзе Тамаш Александровіч быў прызначаны маршалкам дворскім і кашталянам візнаўскім. У тым жа годзе атрымаў у валоданне каралеўскі маёнтак Казлавата ў Кіеўскім ваяводстве. У 1777 годзе выкупіў староства лосіцкае, у 1779 годзе быў прызначаны кашталянам падляшскім. У 1790 годзе Тамаш Александровіч быў прызначаны апошнім ваяводам падляшскім. У 1780—1784 гадах — член Пастаяннай Рады (засядаў у дэпартаменце юстыцыі). Быў прыдворным маршалкам, суправаджаў польскага караля Станіслава Аўгуста ў некалькіх паездках (у Вішнявец у 1781, у Нясвіж у 1785 і Канеў у 1787 гадах). Падпісаў новую канстытуцыю, прынятую 3 мая 1791 года, але не належаў да ліку яе прыхільнікаў. У 1792 годзе набыў маёнтак Канстанцінаў у Падляшскім ваяводстве. У тым жа годзе далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1793 годзе на Гарадзенскім сойме Тамаш Александровіч узначаліў Вайсковы дэпартамент Пастаяннай Рады і Вайсковую камісію. Памёр 29 верасня 1794 года ў Варшаве ў час паўстання Тадэвуша Касцюшкі. ТворчасцьПераклаў з французскай мовы на польскую трагедыю П. Карнеля «Геракл» (1749), ананімную французскую паэму «Клеаміра»[3]. Сям’яЖонка з 1772 года — Марыяна Ледахоўская, дачка ваяводы чарнігаўскага Францішка Антонія Ледахоўскага (1728—1783) і Людвікі з Дэнгафаў. У 1792 годзе развяліся. Сын — Станіслаў Александровіч (1781—1826), граф Свяшчэннай Рымскай імперыі (1800) Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia