Падляшскае ваяводства (1513—1795)
Падляшскае ваяводства (лац.: Palatinatus Podlachiae), таксама Падляшска-Берасцейскае і Наднарвенскае ваяводства[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў заходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Цэнтрам ваяводства з’яўляўся горад Дарагічын. Гербам ваяводства былі аб’яднаныя гербы: польскі і літоўскі — арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня. Гісторыя![]()
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў ваяводства падзялялася на тры паветы — Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі. Ваяводскі соймік праводзіўся ў Дарагічыне, там жа склікалася паспалітае рушэнне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску. Мясцовая шляхта абірала двух дэпутатаў на вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia