Таполя белая
Тапо́ля белая[1][2][3][4], таполя серабрыстая[1][2] (Populus alba) — від дрэў роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Тыпавы від роду. ![]() НазваТаполя белая, таполя серабрыстая, ясакар[5], таполя[5], топаль[3][6][7], таполь[8]. Батанічнае апісаннеВысокае, 15—25 (35) метраў вышынёй, лістападнае дрэва. Мае шырокую шатровую, раскідзістую, галінастую крону і цыліндрычны ствол дыяметрам да 2 метраў, пакрыты гладкай светла-аліўкавай карой; у ніжняй частцы ствала, асабліва ў старых дрэў, кара цёмна-шэрая, глыбока парэпаная. Пупышкі белалямцавыя. Лісце чарговае, круглявае або трохкутна-яйкападобнае, 10—12 см даўжынёй і 5—10 см шырыні, ля аснавання злёгку сэрцападобнае, края вяліказубчастыя, форма выемкава 3—5 лопасцевая, зверху цёмнае, глянцавае, адваротны бок — белалямцавы, на круглых у сячэнні хвосціках, у 2—4 разы больш кароткіх за пласцінку. Кветкі аднаполыя, у ніцых суквеццях; пылавікі пурпурныя на кароткіх нітках; лычыкі двухраздзельныя, ярка-зялёныя, бледна-жоўтыя або цёмныя. Тычыначныя каташкі даўжынёй 3—4 см, песцікавыя — да 10 см[2]. Плод — каробачка. Асаблівасці біялогііЖыве 300—400 гадоў[2]. Расце ў поймах на пясчаных адкладах. Цвіце ў сакавіку — красавіку, да з’яўлення лісця. Добра пераносіць затапленне[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[9]. Дрэнна пераносіць абрэзку[2]. ТаксанаміяВід уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).
ВыкарыстаннеУ прыродных умовах таполя белая расце пераважна па поймах рэк. Часта яе высаджваюць для азелянення гідрапаркаў і ў паркавых зонах. Недахоп — вялікая колькасць каранёвых парасткаў, якія, разрастаючыся, могуць разбураць асфальтавае пакрыццё. Вялікая колькасць прыкаранёвых парасткаў дазваляе выкарыстоўваць таполю белую ў пасадках супраць воднай і ветравой эрозіі глебы[2]. Яшчэ адзін мінус — таполю белую лёгка паражае расліна-паразіт амяла[10]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia