Тарасенкі (Віцебскі раён)
Тара́сенкі[1] (трансліт.: Tarasienki, руск.: Тарасенки) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца на правым беразе ракі Усвяча, за 46 км у напрамку на паўночны ўсход ад Віцебска[2]. ГісторыяУ 1950 годзе была створана сельскагаспадарчая арцель імя Малянкова. З 16 ліпеня 1954 года да 22 снежня 1960 года вёска была цэнтрам Тарасенскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У 1957 годзе сельскагаспадарчая арцель атрымала назву «Зара». З 22 снежня 1960 года вёска ў складзе Запольскага сельсавета Суражскага (з 20 студзеня 1960 года — Віцебскага, з 22 снежня 1962 года — Лёзненскага) раёна Віцебскай вобласці. У 1963 годзе сельскагаспадарчая арцель зноў змяніла назву на «Усход». З 2 жніўня 1966 года вёска зноў увайшла ў склад Віцебскага раёна. З 1969 да 2003 года на базе сельскагаспадарчай арцелі «Усход» працаваў калгас «Усход», які ў 2003 годзе быў пераўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Тарасенкі» (СВК «Тарасенкі»). У 2012 годзе стратнае СВК «Тарасенкі» было перададзена ва ўласнасць ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»[3]. Насельніцтва
Інфраструктура
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia