Тардэнуазская культура

Тардэнуазская культура — заходнееўрапейская мезалітычная культура VII—IV тыс. да н. э. Апісана ў 1896 годзе. Прадстаўлена стаянкамі паляўнічых і збіральнікаў. Нярэдкія знаходкі смеццевых куч  (руск.) з ракавін малюскаў. Генетычна звязана з папярэдняй саўтэрскай культурай, але прыкметны моцны ўплыў паўночнаафрыканскай капсійскай культуры.

Антрапалагічны тып — мякчэйшы краманьёідны. На Іберыйскім паўвостраве, а таксама ў паўднёвай Германіі, у могільніках сустракаюцца сляды негроіднага ўплыву. Прыходзіць у заняпад пад ціскам двух буйных хваляў міграцыі з усходу — носьбітаў культур кардыяльнай керамікі (з поўдня) і лінейна-істужачнай керамікі (з поўначы).

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya