Татарнік калючы
Тата́рнік калючы[1][2][3], аснаполдыум калючы[3] (Onopordum acanthium) — від кветкавых раслін роду Татарнік (Onopordum) сямейства Астравыя (Asteraceae). НазваТатарнік калючы, чартапалох[2], анаподыум калючы[3], чортавы пазуры[4], чортавы пузыры[2]. Батанічнае апісанне![]() Двухгадовая травяністая калючая расліна, можа вырастаць да 200 см. Сцябло прамое, галінастае, павуцініста-лямцавае, з шырокімі калючымі крыламі. Лісце зубчастае, з жоўтымі калючкамі на зубцах. Кветкі трубчастыя, лілова-пурпуровага колеру, у кошыках. Плод — сямянка. ПашырэннеСустракаецца на тэрыторыі Беларусі, у Еўрапейскай частцы Расіі, Прыбалтыцы, паўночнай частцы Сярэдняй Азіі. На акультураных тэрыторыях з’яўляецца шырока распаўсюджаным пустазеллем. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф (нітрафіл)[5]. Значэнне і выкарыстаннеТатарнік калючы ўжываецца ў ежу. Для гэтай мэты расліны збіраюць вясной, калі вышыня іх не перавышае 20 см. З маладых парасткаў і лісця падрыхтоўваюць салату, супы і баршчы. Ужываецца ў народнай медыцыне. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia