Таццяна Анатолеўна Арцюшына
Тацця́на Анатолеўна Арцю́шына (нар. 2 жніўня 1953, Бабруйск) — беларускі ўрач-педыятр, палітык. БіяграфіяСкончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут са спецыяльнасцю ўрач-педыятр, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь са спецыяльнасцю менеджар-эканаміст. Працавала ўрачом-інтэрнам па педыятрыі Бабруйскай дзіцячай бальніцы, участковым урачом-педыятрам, галоўным урачом установы аховы здароўя «Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца». У 2000—2004 член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці, член камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансах. У 2004—2008 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 63, член Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў. Не замужам. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia