Таццяна Валер’еўна Абель
Таццяна Валер’еўна Абель (нар. 18 сакавіка 1964, Касцюкоўка, Гомельская вобласць) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. БіяграфіяНарадзілася 18 сакавіка 1964 года ў рабочым пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці (цяпер у межах Гомеля). Бацька — Валерый Аляксандравіч Абель, заснавальнік Цырка Валерыя Абеля[1]. З 1971 года займалася цыркавым мастацтвам у жанры эквілібрыстыкі і жанглявання, працягваючы цыркавую дынастыю ў трэцім пакаленні. З 1987 года працавала мастацкім кіраўніком Цырка Валерыя Абеля[2]. У 1988 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры. Працавала кіраўніком народнага цырка Палаца культуры Гомельскага шклозавода, рэжысёрам, мастацкім кіраўніком заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя Валерыя Абеля ў Гомелі. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву Таццяны Абель ў 2008 годзе Цырку імя Валерыя Абеля прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». У 2019 годзе абрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Гомельскай вобласці. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[3]. Сям’я
Узнагароды і званні
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia