Таццяна Васільеўна Бірыч
Таццяна Васільеўна Бі́рыч (10 студзеня 1905, в. Лошніца, Барысаўскі раён — 26 лютага 1993) — беларускі савецкі афтальмолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар медыцынскіх навук, прафесар (1948). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), заслужаны ўрач БССР (1948)[3]. Дачка Таццяны Васільеўны Тамара Бірыч таксама была вядомым афтальмолагам[4]. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. З 1939 г. дацэнт кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута, з 1941 г. дацэнт медыцынскага інстытута ў Саратаве, кансультант, начальнік аддзялення хвароб вачэй эвакашпіталю. З 1945 па 1985 гг. загадчык кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута[5]. Галоўны афтальмолаг рэспублікі, старшыня Навуковага таварыства афтальмолагаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967[3] гг. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй, выдалення катаракты з дапамогай нізкіх тэмператур (першая ў СССР[6]), вывучэння кровазліцця ў сятчатку ў нованароджаных пры нармальных і паталагічных родах[3][7]. Упершыню ў Савецкім Саюзе (1961) ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй[7]. Навуковыя працыАўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[7]:
УзнагародыУзнагароджана ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1987)[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia