Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва
Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва (нар. 9 кастрычніка 1946, г. Ленінград, Расія) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне фізічнай, неарганічнай хіміі, хіміі цвёрдага цела. Доктар хімічных навук (2000), прафесар (2003). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, спецыяльнасць «Хімія», 1969; аспірантура, 1972). Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1973, хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: хімічнае і элекрахімічнае асаджэнне металаў, сплаваў і кампазітаў з раствораў; неарганічная хімія мікрагетэрагенных і нанаструктурных тонкаплёначных і ультрадысперсных сістэм, іх структура, уласцівасці і практычны дадатак; фотахімія, фотатэхналогіі, працэсы запісу інфармацыі. УзнагародыЗванні «Сорасаўскі дацэнт» Міжнароднай сорасаўскай праграмы адукацыі ў галіне дакладных навук (1997), «Лаўрэат прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ» (2006); сярэбраныя медалі V Маскоўскага міжнароднага салона інавацый і інвестыцый (2005) і Johnson Matthey ад Institute of Metal Finishing (Вялікабрытанія, 2008) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia