Таццяна Мікалаеўна Сукаватых
Тацця́на Мікала́еўна Сукава́тых[2] (у дзявоцтве: Каровіна, нар. 18 лютага 1932, Курск, РСФСР — 2 снежня 2021[3]) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі і алергалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1976). БіяграфіяСкончыла Курскі медыцынскі інстытут у 1955 годзе. Працавала ў Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце[3]. У 1963 годзе скончыла аспірантуру і абараніла дысертацыю на званне кандыдата медыцынскіх навук[3]. У 1963—1998 гадах у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1974—1996 гадах — загадчыца кафедры). У 1975 годзе абараніла доктарскую дысертацыю ў Інстытуце педыятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Маскве[3]. У 1996 гадзе прайшла стажыроўку ў Англіі ў Нацыянальным цэнтры навучання па пытаннях адукацыйнай работы з пацыентамі з бранхіяльнай астмай[3]. З 1998 года была галоўным дзіцячым алерголагам камітэта аховы здароўя Мінска[4]. Муж: Леанід Сямёнавіч Сукаватых (1930—1976) — вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі і хірургіі. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 200 навуковых прац. Навуковыя працы па бранхіяльнай астме, алергалогіі дзіцячага ўзросту, у тым ліку манаграфіі, навучальнага дапаможніка. Заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых алерголагаў Беларусі У 1972 годзе па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Т. М. Сукаватых у Мінску быў арганізаваны першы ў Беларускай ССР дзіцячы алергалагічны кабінет, а ў далейшым адкрыты першы ў краіне Рэспубліканскі дзіцячы алергалагічны цэнтр на базе алергалагічнага аддзялення 4-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы[3]. Прымала ўдзел у міжнародных кангрэсах, сімпозіумах і іншых буйных навуковых форумах (Масква, Санкт-Пецярбург, Берлін, Будапешт, Мадрыд, Манпелье і інш.)[3]. Сярод апубликаваных прац:
УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». За лепшы даклад на міжнародным кангрэсе на востраве Тэнерыфэ ў 1999 годзе Таццяна Мікалаеўна Сукаватых была ўдастоена спецыяльнай прэміі[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia