Леанід Сямёнавіч Сукаватых
Леанід Сямёнавіч Сукава́тых[1] (руск.: Леонид Семёнович Суковатых; 8 снежня 1930 — 12 кастрычніка 1976) — вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі і хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1972). БіяграфіяНарадзіўся ў гарадскім пасёлку Калпна (Арлоўская вобласць Расіі). У 1955 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і працаваў у ёй да 1962 года старэйшым ардынатарам, малодшым выкладчыкам радыеанкалагічнага аддзялення клінікі факультэцкай хірургіі. З 1962 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава), кіраваў аддзяленнем радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння. Жонка: Таццяна Мікалаеўна Сукаватых (нар. 1932) — вучоны ў галіне педыятрыі і алергалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Навуковая дзейнасцьЗаймаўся пытаннямі радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння, інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі. Распрацаваў метад лячэння злаякасных пухлін страўніка і кішэчніка радыеактыўным калоідным растворам. Сярод апублікаванага:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia