Таццяна Паўлаўна Дзмітрусёва
Таццяна Паўлаўна Дзмітрусёва (1 студзеня 1948, Студзянец, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР — 28 жніўня 1998, в. Клачкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская пісьменніца, журналіст. БіяграфіяНарадзілася 1 студзеня 1948 года ў вёсцы Студзянец Касцюковіцкага раёна[1]. Скончыла ў 1977 годзе БДУ. Пасля працавала загадчыцай літаратурнага аддзела газеты «Чырвоная змена», намеснікам рэдактара газеты «Піянер Беларусі», потым газеты «Культура», рэдактарам газеты «Кнігарня». Пазней працавала ў «Настаўніцкай газеце»[1]. У апошні час жыла ў в. Клачкі Дзяржынскага раёна. Памерла 28 жніўня 1998 года[1]. Пахаваная на вясковых могілках[1]. ТворчасцьАўтар двух паэтычных зборнікаў «Асеннія святы» і «Зажынкі». Шэрагам сваіх нарысаў стварыла славутую галерэю творчых партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia