Студзянец (Касцюковіцкі раён)
Студзяне́ц[1][2], таксама вядомая як Сцюдзянец[2] (трансліт.: Studzianiec, руск.: Студенец) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Беладубраўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Касцюковічы, за 165 км ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Камунары[2]. На ўсход ад вёскі працякае рака Жадунька. ГісторыяВядома з пачатку XV стагоддзя як мястэчка ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе тут дзейнічалі школа і царква. З 1772 года Студзянец у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Студзянецкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Належала Свінвінавым. У 1846 годзе ў Студзянцы дзейнічалі паташны завод, смаляное прадпрыемства, 3 вінакурні, 3 сукнавальні, 7 вадзяных і 1 валовы млыны, 2 заезныя дамы. У фальварку дзейнічалі маслабойня, народнае вучылішча, канатна-льнотрапальнае прадпрыемства, бальніца для сялян. У 1880 годзе мястэчка належала Цярэшчанку. Дзейнічалі валасное ўпраўленне, 2 царквы. Два разы ў год адбываліся кірмашы. У 1924—1959 гадах адміністрацыйны цэнтр Студзянецкага сельсавета[3], да 28 сакавіка 1996 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Касцюковіцкага гарсавета. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia