Таўсцянкавыя
Таўсцянковыя[1] (Crassulaceae) — сямейства кветкавых раслін. АпісаннеТравяністыя расліны, сукулентныя, шматгадовыя ці аднагадовыя, з простымі, большай часткай без прылісткаў, сакавітымі лісточкамі. Кветкі звычайна ў коласападобных, гронкападобных, шчытападобных суквеццях, актынаморфныя, двухполыя, рэдка аднаполыя, кругавыя, у большасці выпадкаў з аднолькавым 4-5-6 і большым лікам членаў калякветніка (у абодвух кругах) і гінецэя, але ў два разы большым лікам у андрацэі. Вяночак раздзельнапялёсткавы, іншы раз спайнапялёсткавы. Пладалісцікі свабодныя ці зрастаюцца паміж сабой у большай ці меншай ступені. Завязь верхняя. Пры аснове пладалісцікаў знаходзяцца лускі — нектарнікі. Расліны энтамафільныя, некаторыя арнітафільныя. Кветаложа часта сподачкапашыранае. Плод — многалістоўка, рэдка каробачкападобны. Лісце можа ўтрымліваць таксічныя для хатніх жывел гліказіды[2]. ПашырэннеСямейства ўтрымлівае да 35 родаў і 1500 відаў. Шырока распаўсюджаны (акрамя Палінезіі і Аўстраліі), але сканцэнтраваны ў асноўным у Паўднёвай Афрыцы. У Рэспубліцы Беларусь сямейства таўсцянкавых прадстаўлена 4 родамі і каля 11 відамі. РодыСямейства налічвае 39 родаў:
Паводле сайта The Plant List на 2013 год, у сямейства ўваходзяць 50[3] родаў і 1482 віды. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia