Скочкі
Скочкі[1], Гарлянка[2] (Sempervívum) — род кветкавых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Лісце мясістае, чаргаванае, ніжняе — у шчыльнай разетцы. Неквітучыя атожылкі ў выглядзе шарападобных разетак. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, ружовыя, чырвоныя ці пурпурныя ў шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка. Пасля плоданашэння расліна адмірае. АрэалАдрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі сустракаюцца скочкі атожылкавыя (Sempervivum sobolifera), якія часта выдзяляюць у род Jovibarba, трапляюцца па сухіх пясчаных месцах у хваёвых лясах. Як дэкаратыўныя расліны вырошчваюць скочкі дахавыя (Sempervivum tectorum) і скочкі каўказскія (Sempervivum caucasicum). Значэнне і выкарыстаннеДэкаратыўныя, лекавыя, харчовыя, меданосныя расліны. Лісце і маладыя парасткі спажываюць як салату. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia