Тладыянта

Тладыянта

Thladiantha nudiflora.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thladiantha Bunge, 1833

Тыпавы від
Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22421
NCBI  210343
EOL  71336
GRIN  g:12083
IPNI  13424-1

Тладыя́нта[1][2][3] (Thladiantha) — род кветкавых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).

Распаўсюджаныя ў Паўднёва-Усходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — тладыянта няпэўная (Thladiantha dubia).

Культывуецца як дэкаратыўная павойная расліна, часам дзічэе.

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобна патоўшчанымі каранямі. Сцёблы даўжынёй да 4 метраў, лазяць пры дапамозе вусікаў. Лісце простае, суцэльнае, сэрцападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя (тычынкавыя ў гронках або адзіночныя), жоўтыя, званочкавыя. Плод — цыліндрычная чырвоная сакавітая салодкая гарбузіна.

Крыніцы

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. БелЭн 2002.
  3. ЭПБ 1986.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya