Тобі Алдэрвейрэлд
Тобіяс «Тобі» Альбертынэ Маўрыц А́лдэрвейрэлд (нідэрл.: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld, нідэрландскае вымаўленне [ˈtoːbi ˈɑldərˌweːrəlt]; нар. 2 сакавіка 1989, Вілрэйк, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, абаронца клуба «Антверпен» і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Часцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флангу абароны. Клубная кар’ера«Аякс»Алдэрвейрэлд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аякса» ў жніўні 2004 года, перайшоўшы туды з «Жэрміналя». 22 лютага 2007 года Тобі падпісаў свой першы прафесійны кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2010 года. У сезоне 2008/09 быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клуба НЕК (4:2). 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЕФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнціны», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1[3]. Падчас сезона 2009/10 Алдэрвейрэлд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клуба, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вертонгенам. «Атлетыка»31 жніўня 2013 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», які заплаціў за бельгійца суму ў памеры 7 млн еўра. З новым клубам кантракт у Тобі разлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ла Лігі. 11 мая ён забіў адзін гол за клуб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малагі», у перадапошнім туры, гарантуючы клубу магчымасць працягнуць барацьбу за тытул[4]. Алдэрвейрэлд згуляў апошнія сем хвілін і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014, з’явіўшыся на полі замест Філіпі Луіса, аднак каманда была пераможана мадрыдскім «Рэалам». 1 верасня 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў англійскі «Саўтгемптан»[5]. «Тотэнхэм Хотспур»Улетку 2015 года перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур». Апошнія гадыУ ліпені 2021 года быў набыты катарскім клубам «Аль-Дуайль» за 13 млн фунтаў[6]. У ліпені 2022 года перабраўся ў «Антверпен». Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі. Дасягненні«Аякс»
«Атлетыка»
«Аль-Дуайль»
«Антверпен»
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia