Кевін дэ Бройнэ
Кевін дэ Бройнэ (нідэрл.: Kevin De Bruyne; нар. 28 чэрвеня 1991, Гент, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Кар’ера«Генк»Кевін дэ Бройнэ пачаў сваю кар’еру ў клубе роднага горада «Генце» ў 2003 годзе. Праз два гады перайшоў у «Генк», дзе выступаў у моладзевай камандзе. Дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» ў матчы супраць «Шарлеруа» 9 мая 2009 года, дзе яго каманда атрымала паражэнне з лікам 3:0[3]. У наступным сезоне 2009/10 ён, стаўшы іграком асноўнага складу, 7 лютага 2010 года забіў свой першы гол за «Генк», забяспечыўшы тры пункты сваёй камандзе, калі была атрымана перамога з лікам 1:0 над льескім «Стандардам»[4]. У сезоне 2010/11 Кевін забіў пяць галоў у 32 матчах, у якім яго клуб у трэці раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Бельгіі[5]. «Чэлсі»31 студзеня 2012 года «Генк» абвясціў аб пераходзе паўабаронцы ў «Чэлсі», з якім дэ Бройнэ падпісаў кантракт на пяць з паловай гадоў[6]. Паводле ўмовы ўгоды ігрок дайграў рэшту сезона 2011/12 у «Генце» ўжо на правах арэнды. «Вердэр»2 жніўня 2012 года на афіцыйным сайце «Чэлсі» з’явілася паведамленне, што сезон 2012/13 Кевін правядзе ў нямецкім «Вердэры». Клубы дамовіліся аб пераходзе футбаліста за 1,3 мільёна еўра[7]. «Вольфсбург»18 студзеня 2014 года «Вольфсбург» выкупіў правы на дэ Бройнэ за суму ў памеры 17 млн фунтаў стэрлінгаў[8]. У складзе «валкоў» Кевін адразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 ён з 21 галявой перадачай стаў найлепшым асістэнтам Бундэслігі. 30 мая 2015 года забіў пераможны мяч у браму дортмундскай «Барусіі» ў фінале Кубка Германіі (выніковы лік 3:1). «Манчэстэр Сіці»30 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе дэ Бройнэ ў «Манчэстэр Сіці»[9]. Міжнародная кар’ераКевін выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныі краіны. 11 жніўня 2010 года дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай Бельгіі ў рамках таварыскага матча супраць зборнай Фінляндыі ў горадзе Турку, дзе яго зборная атрымала паражэнне з лікам 1:0[10]. Дасягненні«Генк»:
«Вольфсбург»:
«Манчэстэр Сіці»:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia