Зборная Бельгіі па футболе прадстаўляе Бельгію на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1904 года. Кіруецца і кантралюецца Каралеўскай бельгійскай федэрацыяй футбола, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.
Адна з найстарэйшых зборных Еўропы па футболе, прымала ўдзел ва ўсіх малых і буйных турнірах пачатку XX стагоддзя.