Тожабеларус![]() Тожабеларус або тожэ беларус, гістарычна таксама тоже бѣлорусъ (бел.: таксамабеларус) — палітычнае клішэ, якім апісваецца дваістасць пазіцыі беларусаў, якія прылічаюць сябе да гэтай нацыянальнасці па фармальных прыкметах, напрыклад, па месцы нараджэння ці наяўнасці пашпарта, або па сітуацыі, дзеля выгоды, далучаючыся да большасці, але пры гэтым на справе цураюцца ўсяго беларускага, у тым ліку мовы і культуры[1]. «Тожабеларусы» ставяць іншыя народы, іхнія інтарэсы і культуру вышэй за свае, а таму хутка асімілююцца. АпісаннеТэрмін звычайна запісваецца трасянкай[1], мешанінай беларускай і рускай моў, каб падкрэсліць мяшаную свядомасць такіх людзей. «Тожабеларусы» транслююць тэзы пра беднасць беларускай мовы, сялянскую беларускую культуру, аднатыпную беларускую літаратуру, адсутнасць нармальнай музыкі і кіно «на мове»[1]. Гэтым яны апраўдваюць тое, што не могуць прыняць сваю беларускасць[1]. Пазіцыя «тожабеларусаў» блізкая да беларусафобскай. Сярод «тожабеларусаў» пашырана практыка выпраўлення ў пашпарце транслітарацыі свайго імя з беларускай мовы на транслітарацыю з рускай мовы, або замена транслітарацыі на літаральны пераклад на англійскую мову[1]. Тэрмін «тожабеларус» нятоесны тэрмінам «ватнік» ці «ябацька» — такі чалавек можа быць прыхільнікам вольнай і дэмакратычнай Беларусі, але пры гэтым не бачыць яе беларускай. У той жа час «ябацька» можа быць шчырым беларусам, які ганарыцца сваёй культурай, мовай і хоча захавання самастойнасці краіны, але пры гэтым з нейкіх іншых меркаванняў падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[1]. ГісторыяАдным з першых тэрмін «тоже бѣлорусы» зафіксаваў беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі яшчэ ў 1914 годзе ў сваім эсэ «Развагі і думкі», прысвечаным шырокаму колу тагачасных палітыка-эканамічных, гісторыка-культурных, літаратурна-крытычных і маральна-філасофскіх праблем[1]. У сваіх беларускіх тэкстах тэрмін ён запісвае выключна па-руску ў дарэформеным правапісе, з характэрнымі для рускай і нехарактэрнымі для беларускай мовы літарамі «ѣ» і «ъ».
Ягоны малодшы брат Гаўрыла Гарэцкі, будучы навуковец, а тады яшчэ навучэнец Горы-Горацкага каморніцка-агранамічнага вучылішча, даваў адлуп свайму выкладчыку Сяргею Цытовічу за ягоны русіфікатарскі артыкул «Беларуская плынь», у якім той дзівіўся, як могуць беларусы прыраўноўваць сябе да «іншых народаў»: палякаў, фінаў, украінцаў. У артыкуле «Беларуская плынь і „тожа беларусы“», які апублікаваў у «Весніку Горацкага павятовага земства» (1917, № 23) з характэрным подпісам «Сын маці Беларусі», Гарэцкі пісаў[1]:
![]() Звяртаўся да гэтага слова і Янка Купала ў сваёй сатырычнай трагікамедыі «Тутэйшыя», апублікаванай у 1924 годзе. Яго прамаўляе Янка Здольнік, станоўчы персанаж, з якім атаясамліваў сябе пісьменнік. Найбольш выразным прыкладам «тожабеларуса» ёсць персанаж былога вяскоўца Мікіты Зноска, які гатовы прыстасавацца да новай «палітычнай сітуацыі», але пагардліва ставіцца да ўсяго беларускага[1].
Яшчэ аднаго з «тожабеларусаў» вывеў у сваёй п’есе «Пан міністар», надрукаванай у тым жа 1924 годзе, Францішак Аляхновіч. Ягоны свінабой Філімон Пупкін задумаў здабыць любымі сродкамі пасаду міністра[1]:
Слова падхапіла і тагачасная беларуская прэса, якім яна таўравала як русафілаў, так і паланафілаў[1]. Так, у шостым нумары сатырычнага часопіса «Авадзень» за 1925 год была надрукавана красамоўная карыкатура, на якой укленчаны праваслаўны святар, «тоже бѣлорус», спрабуе памаліцца за Беларусь, але як ён ні стараецца, атрымліваецца за «Бѣлую Едіную Недѣлімую Матушку Россію»[1]. На старонках сатырычнай «Маланкі» за 1926 год маецца таксама карыкатура на яшчэ аднаго «тоже бѣлорусса», Арсена Паўлюкевіча, які спачатку змагаўся за пасаду старшыні Беларускай рады Случчыны і браў удзел у Слуцкім збройным чыне, а пасля на чале паланафільскай Тымчасовай беларускай Рады вітаў майскі пераварот Пілсудскага. Ён жа ездзіў да польскага прэм’ера і за абяцанае фінансаванне праводзіў прапольскую агітацыю сярод беларусаў[1]. Новае жыццё тэрмін набыў пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі і наступнага нацыянальнага абуджэння. Пратэсты аб’ядналі шырокія масы беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і катаванняў, але выявілася, што не ўсе прыхільнікі перамен гатовыя прымаць сваю беларускасць і адмаўляцца ад рускай мовы і культуры[1]. Нават у вымушанай эміграцыі «тожабеларусы» трымаюцца за сваю «рускасць», або развіваюць у сабе мясцовую ідэнтычнасць, напрыклад, «польскасць»[1]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia